Крысцін Осцік
Крысцін Осцік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Мінігайла | ||||||
Пераемнік | Кезгайла Валімонтавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1363 |
||||||
Смерць |
1443 |
||||||
Род | Радзівілы і Осцікі | ||||||
Бацька | Сірпуцій[d] | ||||||
Дзеці | Радзівіл Осцікавіч[1], Станіслаў Осцікавіч[d], Барталамей Осцікавіч[d] і Міхал Осцікавіч[d] |
Крысцін Осцік з Кернава (каля 1363—1442/1443) — літоўскі баярын, староста ўшпольскі і пянянскі (1398—1401), кашталян віленскі (не пазней 1418—1442). На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Трубы».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згаданы ў 1398 годзе як сведка Салінскага дагавору[2]. З 1411 годзе згаданы з хрысціянскім імем Крысцін. Браў удзел у пасольствах да магістра Ордэна ў 1426, 1431 і 1437 гадах.
Пэўна вядома толькі адно яго вотчыннае ўладанне — вёска Даўклібішкі паблізу Майшаголы[3]. Яго бацька меў уладанні паміж Кернавам і Вількамірам.
Меў брата Доргія — магчыма, але не пэўна, таго Доргія, ад якога вядзецца род Судзімонтаў з Хожава. Быў жанаты з Ганнай невядомага паходжання. Саламон Рысінскі ў пачатку XVII ст. у генеалогіі Радзівілаў адзначыў, што Осцік жаніўся двойчы і з кожнай жонкай меў трох сыноў. Невядома, якімі крыніцамі карыстаўся Рысінскі, але ён слушна назваў імёны трох малавядомых сыноў Осціка[4]. Меў сыноў Радзівіла (родапачынальніка Радзівілаў), Станіслава або Станьку (родапачынальніка Осцікаў), Міцьку і Бартку[5].
Гіпатэтычны радавод
[правіць | правіць зыходнік]Зыходзячы з генеалагічных легенд, дакументальных і тапанімічных звестак Уладзіслаў Сямковіч прапанаваў гіпатэтычную генеалогію Осціка і Доргія, паводле яе, яны сыны Сірпуція, які мог быць нашчадкам іншага Сірпуція, брата вялікага князя Трайдзеня. Аднак, Сямковіч у значнай ступені грунтаваў сваю гіпотэзу на так званай уставе Альгерда пра крэваў, якую лічаць фальсіфікатам Тэадора Нарбута[6]. Схема паводле гіпотэзы Сямковіча пададзена ніжэй.
Осцік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сірпуцій | Ліздзейка | Віршул | Сірпуцій | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Доргі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Liv-, Est- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abteilung 1. Bd. 4. 1394—1413. — Reval, 1859. — S. 227—227.
- ↑ Jaworski R. Z najdawniejszych dokumentów do dziejów domeny Radziwiłłowskiej // Studia Źródłoznawcze. — 2001. — T. 39. — S. 111.
- ↑ Risinskis S. Trumpas pasakojimas apie garsiuosius šviesiausiojo didiko Biržų ir Dubingių kunigaikščio Kristupo Radvilos žygius. — Vilnius, 2000. — P. 135.
- ↑ Semkowicz 1920, s. 39—41.
- ↑ Гл. тэкст дакумента з каментарамі на сайце «Гісторыя Беларусі IX—XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы»: http://starbel.narod.ru/d004.htm Архівавана 10 мая 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Rocznik polskiego towarzystwa heraldycznego. — 1920. — Т. 5.